Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КОЎШ Аляксандр 

КОЎШ Аляксандр

[1890, в. Рыдзялі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 1943, мяст. Плешчаніцы Мінскай вобл.], праваслаўны святар, публіцыст. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю; настаўнічаў на Століншчыне. Потым скончыў бухгалтарскія курсы і працаваў у Любліне ў аддзяленні Расійскага дзяржаўнага банка. З пачаткам 1-й сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Разань, потым у Майкоп. Вярнуўся ў Зах. Беларусь у 1921. Пасвечаны ў святары ў Гродне; з 1925 у Вільні, настаяцель прыхода ў Шніпішках. Выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў у друку па пытаннях царкоўнага і грамадскага жыцця, за беларусізацыю царквы. Супрацоўнічаў з БСРГ; у сувязі з яе забаронай у 1927 арыштаваны польскімі ўладамі; апраўданы і вызвалены ў 1928. У 1928—29 рэдактар-выдавец царкоўна-грамадскага час. «Беларуская зарніца» і газ. «Народная ніва» (з 5.1.1928). Кіраўнік секцыі Чырвонага крыжа пры Беларускім цэнтры. Быў пазбаўлены ўладамі месца настаяцеля Пятніцкай царквы; адпраўлены святаром у в. Кастылі Вілейскага пав. Вярнуўся ў Вільню ў 1939, быў настаяцелем царквы св. Мікалая. У 1941, з пачаткам вайны, прызначаны ў выдавецкую камісію пры мінскім архірэі. Удзельнічаў у выратаванні яўрэяў, за што быў арыштаваны гестапа ў г.п. Плешчаніцы і там расстраляны. Паводле іншай версіі, стаў ахвярай інтрыг бел. паліт. груповак.

Літ.: Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".