Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » КАШЫРА Юрый Фадзеевіч
[4.4.1904, в. Александрова Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — 18.2.1943, в. Росіца, Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.], рыма-каталіцкі святар, манах-марыянін, грамадскі і культурны дзеяч. Паходзіў з праваслаўнай сям’і. У 1922 прыняў каталіцтва. З 1925 уступіў у навіцыят Друйскага кляштара марыянаў. Пазней скончыў мясцовую гімназію пры кляштары. У 1930 прыняў манаства і быў накіраваны на далейшую вучобу ў Рым ва Усх. папскі інстытут. На працягу 1936 — суперыёр Беларускага дома марыянаў у Вільні. Пазней выкладаў Закон Божы ў Друйскай гімназіі. Прыхільнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У чэрв. 1938 разам з іншымі бел. святарамі і клерыкамі дэпартаваны польскімі ўладамі з Друі ў Польшчу. 20.6.1939 у Вільні пасвечаны ў святары. У ліп. 1942 вярнуўся ў Друю. Потым вёў душпастырскую дзейнасць ў в. Росіца. Спалены разам з вернікамі (католікамі і праваслаўнымі) падчас нямецкай карнай аперацыі (адхіліў прапанову аб асабістым выратаванні). Кананізаваны Ватыканам.
Літ.: Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 4.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.