Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КАСПЯРОВІЧ Мікалай Іванавіч 

КАСПЯРОВІЧ Мікалай Іванавіч

[псеўданімы і крыптанімы: Васіль Гаручы; А.Стаход; М.Волмар; М.Смалярскі; К.Менскі; Мікас; Слуцкер; К.М.; К-ч; М.І.К.; М.І.К-ч; М.К.; М.К-ч; 9(22).5.1900, в. Ізабалёва Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 26.12.1937, Новасібірск, НКВД], крытык, літаратуразнавец, краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец. У 1917 скончыў Ігуменскае вучылішча, здаў экзамены пры Бабруйскай мужчынскай гімназіі на званне народнага настаўніка (у 1917—21 працаваў у Ігуменскім пав.). Вучыўся ў МВПІ (1918—20). У 1921 скончыў Мінскі інстытут народнай асветы. У 1921—22 вучыўся ў БДУ. Быў членам арганізацыі «Маладая Беларусь», партыі бел. эсэраў. З 1921 інструктар Наркамасветы БССР; з 1922 інспектар Слуцкага, з 1924 — Віцебскага аддзелаў народнай асветы. З 1926 навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага час. «Наш край». Адзін з вядучых бел. краязнаўцаў. Аўтар значных лексікаграфічных прац «Беларуска-расійскі слоўнічак» (Віцебск, 1925), «Віцебскі краёвы слоўнік» (Віцебск, 1926—27). Арыштаваны ДПУ БССР 29.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове АДПУ СССР ад 10.4.1931 зняволены ў лагерах тэрмінам на 5 гадоў (Асінкі Кемераўскай вобл.). Пасля вызвалення ў 1935 жыў у Новасібірску, выкладаў рускую мову і літаратуру ў тэхнікуме сувязі. Паўторна арыштаваны 28.8.1937; па пастанове ад 17.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 19.9.1960, па другім — 14.2.1958.

Тв.: Беларуская архітэктура. Віцебск, 1925; Вывучэнне культурнага стану краю. Мн., 1927; Матэрыялы для вывучэння віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва. Мн., 1927; Краязнаўства: (Нарысы). Мн., 1929.

Літ.: Лісаў А.Г., Падліпскі А.М. Краязнавец Мікалай Каспяровіч. Віцебск, 2000; Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы. Мн., 1985; Яго ж. М.І.Каспяровіч як мовазнавец // Веснік БДУ. Серыя 4. 1975, № 3; Яго ж. Жыццё праляцела знічкай // ЛіМ. 1980, 22 жн.; Булахов М. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977; Возвращенные имена; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".