Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КАРУЗА Павел 

КАРУЗА Павел

[25.2.1906, мяст. Ваўкалата Дзісенскага пав. Віленскай губ. — 20.2.1988, Вільня], фалькларыст, этнамузыколаг, кампазітар, грамадскі дзеяч. У 1928 скончыў Віленскую кансерваторыю па класу тэорыі і кампазіцыі. З 1925 удзельнік грамадска-паліт. і культурнага жыцця ў Зах. Беларусі. У 1927 старшыня ЦК Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі (БХД) і галоўны рэдактар перыядычнага органа БХД газ. «Bie³aruskaja krynica». Як рэдактар газеты неаднаразова прыцягваўся польскай адміністрацыяй да судовай адказнасці. Пад уплывам фалькларыста і кампазітара А.Грыневіча пачаў збіраць бел. мелас, апрацоўкі якога плённа выкарыстоўваў у выканаўчай практыцы як дырыжор хору Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928 ад БХД і Беларускага сялянскага саюза абраны выбаршчыкамі Свянцянскага пав. ў сейм Польшчы. Пасля разгону сейма Ю.Пілсудскім летам 1930 стаў беспрацоўным. У 1934 праз абяцанні надрукаваць яго аўтарскія творы і фальклорныя зборы падманным шляхам вывезены цераз Гдыню ў Мінск. Арыштаваны і сасланы на Салаўкі. Вярнуўся ў Беларусь у 1947 пасля 13-гадовага зняволення. У 1947—48 працаваў у Доме творчасці ў Маладзечне. У 1949 паўторна арыштаваны і высланы ў Сібір. Вызвалены ў 1955, рэабілітаваны ў 1957. Вярнуўся ў Вільню. Працаваў як дырыжор і кампазітар ў Дзяржаўным ансамблі польскай песні і танца Літоўскай ССР. Супрацоўнічаў з фалькларыстамі ІМЭФ АН БССР, друкаваўся ў час. «Мастацтва Беларусі», газ. «ЛіМ». Падрыхтаваў да выдання музычныя запісы бел. фальклору А.Грыневіча. Напісаў «Камеpную сімфонію», пабудаваную на бел. меласе, песні на тэксты Я.Купалы, Я.Коласа, Н.Гілевіча і іншых бел. паэтаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".