Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КАРОЛЬ Усевалад 

КАРОЛЬ Усевалад

[18.10.1919, в. Старое Сяло, Міншчына — кастр. 1984, Баранавічы], лекар, бел. грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст. Скончыў медыцынскі ф-т Віленскага ун-та. Быў апошнім кіраўніком Беларускага студэнцкага саюза, які спыніў сваё існаванне ў 1940. Друкаваўся ў віленскай бел. прэсе. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах лекарам. Прымаў удзел у нацыянальным падпольным руху, кіраваў Баранавіцкім камітэтам падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. Кіраўніцтва БНП планавала пераправіць яго, як паўнамоцнага прадстаўніка, у Лондан праз Швецыю, што зрабіць не ўдалося. У 1944 арыштаваны, праходзіў па справе кіраўнікоў БНП. Атрымаў 10 гадоў канцлагераў. Пасля вяртання на Бацькаўшчыну жыў у Баранавічах, трымаў сувязь са старымі сябрамі.

Літ.: Антысавецкія рухі; Ёрш С. Вяртаньне БНП: Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Менск; Слонім, 1998; Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны. Беласток, 1999.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".