Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КАНЧАР Яўсей Сцяпанавіч 

КАНЧАР Яўсей Сцяпанавіч

[крыптанімы: К.Е.; Н.П.; 20.9(2.10).1882, в. Сяўкі Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Лоеўскі р-н Гомельскай вобл. — 16.5.1979, Ленінград], грамадскі і паліт. дзеяч, гісторык, даследчык эканамічнай геаграфіі, публіцыст. У 1902 скончыў Мар’інагорскае земляробчае вучылішча. З 1902 жыў у Тыфлісе. Арыштоўваўся ў 1906 за ўдзел у рэвалюцыйным руху. У 1908 быў апраўданы судом. У 1910—14 вучыўся на Вышэйшых сельскагаспадарчых курсах (Агранамічны інстытут) у Пецярбургу. Далучыўся да кааператыўнага руху; аўтар дапаможніка «Руководство по сельской кооперации» (1913). З сак. 1917 член Беларускага нацыянальнага камітэта, але ў крас. выйшаў з яго. З ліст. 1917 старшыня Беларускага абл. камітэта пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў, адзін з арганізатараў 1-га Усебеларускага з’езда 1917. З лют. 1918 працаваў у Беларускім нацыянальным камісарыяце ў Петраградзе. З 1922 на выкладчыцкай рабоце (Петраградская сельскагаспадарчая акадэмія, Ленінградскі дзяржаўны ун-т, Закаўказскі політэхнічны інстытут). З 1929 узначальваў Беларускае навуковае таварыства ў Ленінградзе. Арыштаваны ў ліст. 1938, вызвалены ў крас. 1939. Перажыў блакаду ў Ленінградзе. Рукапісы многіх прац загінулі: «Эканамічная геаграфія БССР» (1923), «З гісторыі грамадзянскай вайны ў Беларусі ў 1917—1920 гг.», «Беларускія арганізацыі». Асабісты архіў К. захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.

Тв.: Аграрный вопрос и политические партии в России. Ч. 1. Пг., 1917; Классовая, национальная и религиозная борьба в Белоруссии. М., 1918 (беларускі пераклад: Вільня, 1921); Из истории общественных, национальных и революционных движений белорусов. Ч. 2. История возникновения и деятельность организаций. Вып. 1. Белорусский областной комитет. І Всебелорусский съезд. М., 1918 (Тое ж: Нёман. 1993, № 1); Белорусский вопрос. Пг., 1919.

Літ.: Скалабан В. Першыя крокі рэспублікі // Крыніца. 1988, № 12; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".