Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » КАМЯНЕЦКІ Гірш Мордухавіч
[15.12.1895, в. Чарняўка Сенненскага пав. Віцебскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 25.4.1957, Барысаў], паэт; пісаў на ідыш. Вучыўся ў хедары і ешыбоце. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Расіі — з 1919 да 1921 быў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у цырульні. Паводле ўспамінаў, вершы пачаў пісаць і друкаваць з 1924. У 1928—30 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ. Першая кніга паэзіі «Простай дарогай» выйшла ў 1933. Член СП Беларусі з 1934. У 1937—41 адказны сакратар яўрэйскай секцыі СП БССР. Падчас вайны жыў у Бугуруслане Чкалаўскай вобл., працаваў цырульнікам. Вярнуўшыся ў Беларусь, у 1948—49 быў рэдактарам мастацкай літаратуры Дзяржвыдавецтва БССР. Перакладаў прозу і паэзію з бел. і рускай моў. У сваю чаргу паэзію К. перакладалі на бел. і рускую мовы. Арыштаваны 23.6.1949 у рамках кампаніі барацьбы супраць «касмапалітаў». Асуджаны на зняволенне ў лагерах; накіраваны ў Іркуцкую вобл. Вызвалены ў 1956. Вярнуўся інвалідам. Рэабілітаваны і адноўлены ў правах члена СП БССР у 1956. Пахаваны на гарадскіх могілках Барысава.
Тв.: Выбр. вершы. Мн., 1960; Дороже хлеба. Мн., 1973.
Літ.: Рэлес Р. Голас сціплы, шчыры // ЛіМ. 1975, 25 снеж.; БП, т. 3.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.