Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КАЛІНОЎСКІ Юзаф Андрэевіч 

КАЛІНОЎСКІ Юзаф Андрэевіч

[1.9.1835, Вільня — 15.11.1907, кляштар у мяст. Чэрна каля Кракава, Польшча], удзельнік паўстання 1863—64, каталіцкі рэлігійны дзеяч, мемуарыст. У 1856 скончыў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу. У 1859—60 працаваў тапографам на будаўніцтве чыгункі Адэса — Курск. У 1860—63 служыў інжынер-капітанам у Брэсцкай крэпасці. У маі 1863 выйшаў у адстаўку і пераехаў у Вільню. З чэрв. 1863 узначаліў ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы. Арыштаваны 13.3.1864; асуджаны на смерць. Прысуд быў заменены на 10-гадовую катаргу. Накіраваны ва Усолле Іркуцкай губ. Праз 5 гадоў катарга заменена на вольнае пасяленне ў Іркуцку і Пярмі. Удзельнічаў у навуковых даследаваннях Сібіры. У 1873 вярнуўся на Радзіму; стаў выхавальнікам сына князя У.Чартарыйскага Аўгуста, пераехаў у Парыж. У 1877 у Грац (Аўстрыя). Даўняе захапленне каталіцкай духоўнай літаратурай паўплывала на тое, што К. ўступіў у Ордэн кармелітаў босых, прыняў манаскае імя Рафал. У 1880 накіраваны ў кляштар у мяст. Чэрна, дзе стаў прыёрам. З 1899 генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Напісаў успаміны пра паўстанне 1863—64; аўтар рэлігійна-філасофскіх трактатаў. Кананізаваны каталіцкай царквой 17.11.1991.

Тв.: Wspomnienia, 1835—1837. Lublin, 1965; Споведзь / Падрыхтаваў да друку В. Шалькевіч // Хрысціянская думка. 1994, № 2.

Літ.: ЭГБ, т. 4; АЗБ.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".