Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » КАЛІНОЎСКІ Кастусь
[Вікенцій Канстанцін Сямёнавіч; псеўданімы: Вітажэнец; Хамовіч; Jaśko haspadar z pad Wilni; 21.1(2.2).1838, в. Мастаўляны Гродзенскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 22.3.1864, Вільня], адзін з лідэраў паўстання 1863—64, публіцыст, паэт. У 1852 скончыў Свіслацкае павятовае вучылішча, у 1860 юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та, кандыдат права. Вярнуўся ў Беларусь у пачатку 1861. У 1861—62 стварыў у Гродне і Гродзенскай губ. шэраг нелегальных рэвалюцыйных арганізацый. Адзін са стваральнікаў восенню 1861 «Камітэта руху» — арганізацыйнага цэнтра «чырвоных». З кастр. 1862 старшыня Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК). Разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім заснаваў нелегальную друкарню і наладзіў выпуск першай бел. рэвалюцыйна-дэмакратычнай газ. «Мужыцкая праўда», большасць матэрыялаў для якой пісаў сам. У пачатку студз. 1863 на польскай мове выдаў першы нумар газ. «Chor¹giew swobody», якая была афіцыйным органам ЛПК. Магчыма, выдаваў газ. «G³os z Litwy». 1.2.1863 узначаліў Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі. У сак. 1863 адхілены «белымі» ад кіраўніцтва; накіраваны на пасаду паўстанцкага камісара Гродзенскага ваяв. Са снеж. 1863 старшыня Выканаўчага аддзела Літвы. Арыштаваны 9.2.1864. У турме напісаў і перадаў на волю сваё паліт. завяшчанне — «Лісты з-пад шыбеніцы». Паводле рашэння ваенна-палявога суда павешаны на Лукішскай плошчы. Імя К. было забыта амаль да пачатку ХХ ст., калі да яго спадчыны звярнуліся браты Луцкевічы і інш. Вобраз К. шырока адлюстраваны ў літаратуры і мастацтве. У г. п. Свіслач яму пастаўлены помнік.
Тв.: Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988; За нашую вольнасць: Творы, дакументы. Мн., 1999; У кн.: Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988; Паўстанне на Беларусі 1863 г.: «Мужыцкая праўда» і лісты «з-пад шыбеніцы»: Тэксты і каментарыі. Нью-Ёрк, 1980; К.Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Мн., 1999.
Літ.: Stankiewič A. Kastuś Kalinouski. «Mužyckaja prauda» i ideja niezaležnaści Bie³arusi. Wilnia, 1933; Смірноў А. Кастусь Каліноўскі ў паўстанні 1863 года. Мн., 1959; Смирнов А.Ф. Кастусь Калиновский. Мн., 1963; Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963; Яго ж. З думай пра Беларусь. Мн., 1966; Яго ж. Радаводнае дрэва. Мн., 1994; Kordowicz W. Konstanty Kalinowski: Rewolucyjna demokracja polska w powstaniu styczniowym na Litwie i Bia³orusi. Warszawa, 1955; Шалькевич В. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. Мн., 1988; БП, т. 3; ЭГБ, т. 4; АЗБ.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.