Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КАЗЛОЎ Фёдар Піліпавіч 

КАЗЛОЎ Фёдар Піліпавіч

[16(28).2.1898, в. Слабодка Магілёўскага пав., цяпер у межах г. п. Круглае Магілёўскай вобл. — 1941 ?], гісторык. У 1917 скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, у 1918 вучыўся ў Петраградскім горным інстытуце. З 1919 на савецкай рабоце і ва ўстановах адукацыі ў Магілёве і Гомелі. З 1925 у Маскве; у 1929 скончыў Інстытут чырвонай прафесуры, загадчык кабінета 1-га Інтэрнацыянала, выкладчык Інстытута Маркса—Энгельса—Леніна. З 1932 загадчык кафедры Усеагульнай гісторыі Інстытута чырвонай прафесуры. Доктар гістарычных навук (1936). Аўтар падручнікаў, прац па гісторыі ЗША, рэвалюцыйнага руху. Арыштаваны ў 1937. Абставіны смерці невядомыя.

Тв.: Первый Интернационал. М., 1933; США в период довоенного империализма и после мировой войны. М., 1936.

Літ.: ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".