Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » КАВАЛЬ Васіль 

КАВАЛЬ Васіль

[сапр.: Кавалёў Васіль Пятровіч; крыптанімы: В.К.; В.К-ль; 4(17).8.1907, в. Сава Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], празаік. У 1925 скончыў агульнаадукацыйныя курсы пры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі; увосень 1925 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум. Тады ж быў прыняты ў літаб’яднанне «Маладняк». Пачаў друкавацца ў 1926 у час. «Аршанскі маладняк». У 1926—29 (з перапынкам) вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ, але кінуў вучобу і пайшоў на творчую працу. Пасля другога расколу «Маладняка» ў 1928 абраны членам Цэнтральнага Бюро аб’яднання і ўведзены ў рэдакцыйную групу час. «Маладняк», дзе застаўся пасля ўтварэння БелАПП. У 1931 актыўны ўдзельнік Беларускага літаратурнага аб’яднання Чырвонай Арміі і Флоту. У 1932—34 служыў у войску, быў ваенным журналістам газ. «Красноармейская правда» ў Смаленску. Арыштаваны 2.11.1936; прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Выбр. тв. Мн., 1932; Выбр.: Аповесці і апавяданні. Мн., 1959; Следапыты; Санька-сігналіст. Мн., 1961.

Літ.: Пальчэўскі А. Васіль Каваль // Пальчэўскі А. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1975; Казека Я. Васіль Каваль // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984; Грамадчанка Т. Васіль Каваль // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гг. Мн., 1985; БП, т. 3; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".