Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ЗДАНОВІЧ Ігнат Аляксандравіч
[1(13).1. 1841, Вільня — 21.12.1863(2.1.1864), Вільня], адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64, публіцыст. Сын А.Здановіча. Скончыў Віленскую гімназію; у 1858—62 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це, які скончыў са званнем кандыдата матэматыкі. Пасля накіраваўся вучыцца ў Берлінскі ун-т. Збіраў успаміны і звесткі пра філаматаў і філарэтаў, у 1860 у Парыжы выдаў брашуру «Успамін пра філаматаў і філарэтаў». У лют. 1863 вярнуўся ў Вільню, далучыўся да паўстанцкай арганізацыі; быў яе касірам. Са жн. 1863 паўстанцкі начальнік Вільні. Арыштаваны царскімі ўладамі 26.9.1863. Публічна павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні.
Тв.: Kilka szczegó³ów o Filomatach i Filaretach // Promieniœci — Filomaci — Filareci. Warszawa etc., 1928.
Літ.: Ehrenkreutzówna E. Ignacy Zdanowicz — kasjer i naczelnik powstańczy Wilna // Ateneum Wileñskie. 1933, t. 8; Кісялёў Г. Героі і музы: Гістарычныя нарысы. Мн., 1982; Nowy Korbut, t. 9; ЭГБ, т. 3.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.