Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ЗГІРОЎСКІ Антон Антонавіч 

ЗГІРОЎСКІ Антон Антонавіч

[24.1(6.2).1906, Мінск — 1937], акцёр. У 1921 паступіў у Трупу У.Галубка (пазней БДТ-3), напачатку быў дапаможным рабочым. У час вандраванняў тэатра ўдзельнічаў у канцэртах, спяваў у хоры. З 1926 акцёр. Найбольш значныя ролі: памешчык («Пінская мадонна» У.Галубка), Вася Балабан («Гісторыя пяці хвастоў» Л.Левіна), Лундышаў «Гадзіншчык і курыца» І.Качаргі), Кадлуб-Дабравольскі («Сяржант Дроб» Э.Самуйлёнка), Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага). У 1935 стаў заслужаным артыстам Беларусі. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957.

Літ.: Звонак А. Антон Згіроўскі // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967; ЭЛіМБел, т. 2; БЭ, т 7.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".