Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ЗАН Тамаш
[Zan Tomasz; 21.12.1796, в. Мясата Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 19.7.1855, маёнтак Кахачын каля Оршы], паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, даследчык прыроды. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, Маладзечанскім павятовым вучылішчы. У 1820 скончыў фізіка-матэматычны ф-т Віленскага ун-та (паралельна займаўся на літаратурным ф-це). Адзін з арганізатараў тайных віленскіх студэнцкіх таварыстваў — філаматаў, філарэтаў, прамяністых. Арыштаваны царскімі ўладамі ў 1823; у 1824 сасланы ў Арэнбург. У ссылцы даследаваў прыроду Урала, стварыў мінералагічны музей у Арэнбургу. Вёў дзённік. З 1837 у Пецярбургу, бібліятэкар у Горным ун-це. З 1841 на Радзіме. Ажаніўшыся, пасяліўся ў маёнтку Кахачын. Яго польскамоўныя творы заснаваны на бел. фальклорным матэрыяле. Магчыма, пісаў таксама па-беларуску.
Тв.: Tryolety i wiersze mi³osne. Warszawa, 1922; Z wygnania. Wilno, 1929. Бел. пер.: Філаматы і філарэты: Зборнік. Мн., 1998.
Літ.: Dunajówna M. Dzieciństwo i lata szkolne Tomasza Zana. Wilno, 1932; Gawalewicz M. Poeta promienisty. Warszawa, 1911; Калинкович Н. «Дело № 26» // Нёман. 1990, № 4; Цвірка К. Дарогамі Т.Зана // Полымя. 1992, № 5—6; PSB; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.