Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ЗАЛЕСКІ Браніслаў Францавіч
[псеўданім: Lićwin; 9(21).6.1820, мяст. Вызна Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Чырвоная Слабада Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 2.1.1880, Мантан, Францыя], мастак, літаратар. У 1840-я г. вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це; браў удзел у нелегальных студэнцкіх гуртках. Арыштаваны ў 1846; у 1847 сасланы ў салдаты ў Арэнбург; потым у Хіву, Туркестан. Лёс звёў яго з Т.Шаўчэнкам (перапісваліся ў 1853— 59). Разам з ім З. ўдзельнічаў як мастак у экспедыцыях па Аральскім краі і ў горы Каратау. У 1856 вярнуўся на Радзіму; жыў у Слуцкім пав., пад Баранавічамі, Мінскам, Гродна. У пачатку 1860 эміграваў; жыў у Дрэздэне, Рыме, Парыжы. Дапамагаў паўстанцам 1863—64 у закупцы зброі. Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне. Выпусціў ілюстраваныя выданні «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (1865), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (1866). З 1866 быў сакратаром польскага Гісторыка-літаратурнага таварыства і рэдактарам яго «Штогоднікаў». З 1873 член-карэспандэнт Акадэміі ўмеласці ў Кракаве. Аўтар прац «Адмена прыгонніцтва ў Літве» (1868), «З жыцця літвінкі» (пра мастачку А.Скірмунт, 1876). Пісаў успаміны.
Тв.: (Из заметок Шевченко) // Т.Г.Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962.
Літ.: Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960. С. 173—181; Грыцкевіч В. Сябар Кабзара па ссылцы // Грыцкевіч В. Нашы славутыя землякі. Мн., 1984; PSB; ЭГБ, т. 3; АЗБ.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.