Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ЖЫХАР Аўген 

ЖЫХАР Аўген

[1925 ?, в. Новадруцк Пастаўскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — жн. 1955, Пастаўcкі р-н], паэт, педагог, арганізатар антыкамуністычнага руху. Паходзіў з праваслаўнай сялянскай сям’і. Да 1941 вучыўся ў сямігодцы ў в. Асінавы Гарадок. Падчас нямецкай акупацыі — навучэнец Пастаўскай настаўніцкай семінарыі. Быў сябрам Саюза беларускай моладзі. Пісаў вершы. У 1944 уступіў у падпольную антыфашысцкую і антыкамуністычную Беларускую Незалежніцкую Партыю. З прыходам бальшавікоў настаўнічаў у в. Верацеі на Пастаўшчыне. У 1945 пры пагрозе арышту перайшоў на нелегальнае становішча. Кіраваў антыкамуністычным супрацівам на Пастаўшчыне, зрываў мерапрыемствы савецкай улады, перашкаджаў стварэнню калгасаў. Да 1955 амаль увесь яго атрад быў знішчаны савецкімі органамі дзяржбяспекі. Сам ён быў акружаны чэкістамі на хутары за сем кіламетраў ад Пастаў. Застрэліўся апошнім патронам.

Літ.: Антысавецкія рухі; Ёрш С. Вяртаньне БНП: Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Мн.; Слонім, 1998.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".