Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ЖУРЫК Сцяпан Іванавіч
[12(24).8.1898, в. Крупка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 25.11.1938], дзеяч бел. маладзёжнага руху, вучоны-аграном, публіцыст. Вучыўся ў Мар’іна-Горскім вучылішчы. У 1919—20 працаваў у Наркамаце земляробства. У 1919—21 старшыня Беларускай секцыі студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытута; скончыў інстытут у 1924. На пачатку 1920-х г. адзін з ідэолагаў бел. маладзёжнага і студэнцкага нацыянальнага руху; па гэтай тэме выступаў у друку. З 1925 асістэнт Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі; член-карэспандэнт Інбелкульта. З 1930 прафесар. Арыштаваны ДПУ БССР 11.1.1933. Паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 9.7.1933 накіраваны ў лагеры. Паўторна асуджаны 2.11.1938. Памёр у зняволенні. Па першым прысудзе рэабілітаваны 21.8.1956, па другім — 12.5.1965.
Тв.: Культурна-асветная праца Беларускае Секцыі студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту // Савецкая Беларусь. 1921, 19 чэрв.; Пытанні бэконізацыі ў БССР. Мн., 1930.
Літ.: ЭГБ, т. 3.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.