Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ЖУРАЎСКІ Караль
[1903—1994, Вроцлаўскае ваяв., Польшча], рыма-каталіцкі святар, краязнавец. Перад 2-й сусветнай вайной быў святаром у мяст. Крошын. Збіраў успаміны і дакументы пра паэта з Крошына П.Багрыма, вырабіў фотакопіі адпаведных дакументаў. Падрыхтаваў рукапіс па гісторыі мястэчка. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1940. Пасля вайны пасяліўся ў Польшчы. У 1988 даслаў у Інстытут літаратуры АН БССР захаваныя ім матэрыялы пра П.Багрыма і свой рукапіс пра гісторыю сям’і паэта.
Літ.: Янушкевіч Я. «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» // Культура. 1992, 26 кастр.; Яго ж. «Ледзьве здымкі ўратаваў…» // ЛіМ. 1988, 4 ліст.; Яго ж. За архіўным парогам. Мн., 2002; Паўлюк Багрым. Мн., 1994.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.