Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ЖУКОЎСКІ-ЗІЛЬБЕР Меер Шоламавіч 

ЖУКОЎСКІ-ЗІЛЬБЕР Меер Шоламавіч

[10(23).8.1907, Брэст — 7.3.1985], грамадскі дзеяч, мемуарыст. З 1924 кіраўнік «тэхнікі» (друкарні) Брэсцкага акругкама КСМЗБ; з 1928 узначаліў «цэнтральную тэхніку» КПЗБ: арганізоўваў падпольныя друкарні ў Гродне, Вільні, Беластоку, Брэсце, Варшаве. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1936; асуджаны на 10 гадоў зняволення (вызвалены Чырвонай Арміяй у вер. 1939). З 1941 на гаспадарчай рабоце ва ўсх. рэгіёнах СССР. Аўтар успамінаў.

Тв.: Цэнтральная тэхніка КПЗБ // У суровыя гады падполля: Успаміны былых членаў КПЗ. Мн., 1958.

Літ.: ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".