Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ЖАЛІГОЎСКІ Эдвард Вітальд
[Żeligowski; псеўданімы: Antoni Sowa; Autor «Jordanu»; Onegdajski; 20.7.1816, фальварак Мар’ямпаль Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 28.12.1864, Жэнева, Швейцарыя], паэт, філосаф, грамадскі дзеяч. У 1833—36 вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це. У 1838 арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання пад кіраўніцтвам Ш.Канарскага; інтэрнаваны. У 1842 вярнуўся на Радзіму. У 1851 зноў арыштаваны і сасланы ў Петразаводск, потым у Арэнбург. Пасябраваў і падтрымліваў сувязі з Т.Шаўчэнкам, прысвяціў яму верш «Да народнага паэта». З 1858 жыў у Санкт-Пецярбургу; дапамагаў І.Агрызку выдаваць газ. «S³owo». Апублікаваў зборнікі «Poezye», «Dziś i wczoraj», драму «Jordan». У 1860 выехаў у Зах. Еўропу. Супрацоўнічаў у польскім эмігранцкім друку. Пераклаў на польскую мову творы А.Пушкіна і Г.Гейнэ. Апошнія гады правёў у Жэневе.
Літ.: Мартынава Э., Мальдзіс А. Шаўчэнка і Жалігоўскі // Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура. Мн., 1964; ЭЛіМБел, т. 2; АЗБ.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.