Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ДУРНАВО Мікалай Мікалаевіч
[4.11.1876, Масква — 27.10.1937, Салаўкі, НКВД], мовазнавец. Скончыў Маскоўскі ун-т. З 1918 прафесар Саратаўскага і Маскоўскага ун-таў. Член-карэспандэнт АН СССР з 1924. У 1924—27 жыў у Чэхаславакіі. З 1928 у Мінску. Супрацоўнік Інбелкульта, потым БелАН; прафесар БДУ. Даследаваў славянскае мовазнаўства, дыялекталогію і гісторыю рускай мовы. Уклад у бел. мовазнаўства ўнёс вывучаючы Супрасльскі рукапіс (1926), напісаўшы артыкул «Увагі да беларускай фанетыкі» (1929). У 1929 пазбаўлены звання акадэміка БелАН. Арыштаваны 28.12.1933; паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 29.3.1934 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Паўторна арыштаваны ў 1937 і расстраляны. У 1938 пасмяротна пазбаўлены звання члена-карэспандэнта АН СССР. Рэабілітаваны 26.10.1964. Адноўлены ў званні акадэміка АН БССР у 1978, у званні члена-карэспандэнта АН СССР у 1990.
Літ.: Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 2. Мн., 1977; Возвращенные имена.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.