Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ДУБОЎКА Уладзімір Мікалаевіч 

ДУБОЎКА Уладзімір Мікалаевіч

[псеўданімы і крыптанімы: Ганна Аршыца; У.Гайдукевіч; У.Гайдуковіч; Ул.Гайдуковіч; Уладзімір Гайдуковіч; Б-сь Дубоўка; Бладысь Дубоўка; Уладзік Павадыр; Тупяец; В.Туянец; У.Д-ка; У.Д-на; 2(15).7.1900, в. Агароднікі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — 20.3.1976, Масква], паэт, празаік, перакладчык, крытык. У 1915 сям’я Д. пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву. У 1918 скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю; у 1924 — Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В.Брусава. Першы верш апублікаваў у 1921. У 1920-я г. — адзін з вядучых бел. паэтаў незалежніцкай арыентацыі. У 1922—25 рэдактар бел. выдання «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР», адначасова адказны сакратар прадстаўніцтва БССР пры Урадзе СССР. У 1924—27 выкладчык бел. мовы ў Камуністычным ун-це народаў Захаду. У 1926—30 рэдактар «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўраду Саюза ССР». Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у бел. літаратурным руху — член літаб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша». Першы рэдактар час. «Беларускі піянер». Каб пазбегнуць цэнзуры, некаторыя вершы друкаваў у заходнебел. час. «Беларуская культура». Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 у Крамлі па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Яранск. У ліп. 1935 тэрмін высылкі падоўжаны на 2 гады. У ліст. 1937 асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кіраўскай вобл., Чувашыі, на Далёкім Усходзе. У зняволенні літаратурнай працай не займаўся. Зноў арыштаваны 16.2.1949 у Грузіі. Асобай нарадай МДБ СССР у крас. 1949 асуджаны на 25 гадоў зняволення. Канчаткова рэабілітаваны 15.11.1957. Член СП Беларусі з 1958. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я.Купалы (1962) за кнігу паэзіі «Палеская рапсодыя».

Тв.: Выбр. тв. Мн., 1959; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1965; [Вершы]. Мн., 1970.

Літ.: Бугаёў Дз. Уладзімір Дубоўка. Мн., 1965; Лойка А., Пшыркоў Ю. Пясняр высокіх дум і глыбокіх пачуццяў // На высокай хвалі. Мн., 1980; Міхнюк У. Вязень сумлення // Полымя. 1996, № 2; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".