Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ДЗЕКУЦЬ-МАЛЕЙ Лукаш Мікалаевіч 

ДЗЕКУЦЬ-МАЛЕЙ Лукаш Мікалаевіч

[1.10.1888, Слонімскі пав. Гродзенскай губ. — 20.1.1955, Гданьск, Польшча], пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец. З 1910 вернік баптысцкай царквы, звязаны з пратэстанцкім рухам. Вучыўся на Першых беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. Калі жыў у Санкт-Пецярбургу, два гады наведваў біблейскія курсы. У 1918 браў удзел у Беларускім сялянскім з’ездзе ў Гродне, на якім абраны ў Гродзенскую павятовую раду. Арыштаваны польскімі ўладамі 13.2.1919 за выступленні ад імя Літоўскай дзяржавы. З 1920 адзін з лідэраў Беларускага нацыянальнага камітэта і старшыня Беларускай школьнай рады ў Гродне. З пачатку 1920-х г. займаўся рэлігійнай дзейнасцю; прапаведнік у Брэсце. У 1920—24 пераклаў на бел. мову з польскай і рускай 17 рэлігійных брашур. Сумесна з А.Луцкевічам выдаў па-беларуску «Новы Запавет і Псальмы» (Хельсінкі, 1931). Займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Арыштаваны 19.6.1941 савецкімі органамі бяспекі. Падчас нямецкай акупацыі прасвітар бел. баптыстаў. У 1942 выдаў у Мінску малітоўнік па-беларуску. У канцы вайны пакінуў Беларусь. З 2-й паловы 1940-х г. жыў у Гданьску.

Літ.: Picarda J. The haevenly fire: A study of the origins of the Byelorussian New Testament and Psalms // Божым шляхам. 1975, № 1—2; Луцкевіч А. Дзённік // Полымя. 1991, № 4—5; Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".