Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ДАСЮКЕВІЧ Адам
[5.6.1911, в. Капцэвічы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 1.11.1943, Паставы Віцебскай вобл.], журналіст, педагог, грамадскі дзеяч. У 1933 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Затым вучыўся ў Віленскім ун-це, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза (БСС). У 1936—37 — намеснік старшыні БСС, сябра рэдкалегіі час. «Студэнцкая думка». У 1937—39 — старшыня БСС. З вер. 1936 да 1938 рэдактар газ. «Беларуская крыніца» — органа Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Неаднаразова трапляў пад суд за вострыя публікацыі газеты. 19.4.1938 асуджаны на 6 месяцаў турмы з адтэрміноўкай на 2 гады. Сябра Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. 15.12.1939 атрымаў дыплом інжынера аграноміі. У 1940 віцэ-старшыня бел. групы пры Літоўскім Чырвоным крыжы. На пачатку фашысцкай акупацыі арыштаваны немцамі на Шаркаўшчыне паводле польскага даносу, але з дапамогай сваякоў вызвалены. Працаваў настаўнікам у мяст. Варапаева. З 1942 — старшыня Пастаўскага пав. Прымаў удзел у бел. нацыянальным падполлі. Расстраляны немцамі за невыкананне іх загаду.
Літ.: Ёрш С. Жыццё і смерць Адама Дасюкевіча // Голас камбатанта. 2000, № 4.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.