Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ДАНІЛЕВІЧ Аляксандр Андрэевіч 

ДАНІЛЕВІЧ Аляксандр Андрэевіч

[1877, мяст. Моўчадзь Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 10.10.1949, Вільня], педагог, матэматык, публіцыст. У 1896 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Вучыўся на фізіка-матэматычным ф-це ун-та Шаняўскага ў Маскве. У 1915 за ўдзел у рэвалюцыйным руху высланы ў Верхаянск Іркуцкай губ. Увосень 1917 прыехаў у Мінск. Працаваў у першых бел. навучальных установах. Публікаваўся ў газ. «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Звон», «Беларусь», «Беларускае жыццё», час. «Рунь». Пісаў артыкулы па пытаннях бел. нацыянальнай асветы, арганізацыі бел. школы. З 1920 у Зах. Беларусі. Выкладаў матэматыку ў Навагрудскай і Віленскай беларускіх гімназіях. Распрацоўваў бел. матэматычную тэрміналогію, аўтар падручніка па матэматыцы на бел. мове. Пасля 2-й сусветнай вайны чытаў курс вышэйшай матэматыкі ў віленскіх ВНУ.

Літ.: ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".