Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ДАМЕЙКА Ігнат Іпалітавіч 

ДАМЕЙКА Ігнат Іпалітавіч

[Domeyko Ignacy; псеўданім і крыптанім: Жэгота; Ign. D.; 31.7.1802, маёнтак Мядзведка Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 23.1.1889, Сант’яга, Чылі], удзельнік паўстання 1830—31, рэфарматар навукі і адукацыі, геолаг, мінеролаг, мемуарыст. У 1816 скончыў школу піяраў у Шчучыне, у 1822 фізіка-матэматычны ф-т Віленскага ун-та. У 1819 уступіў у студэнцкі Саюз сяброў, потым у Таварыства філаматаў. Арыштаваны ў ліст. 1823; высланы пад нагляд паліцыі ў в. Заполле (цяпер Лідскі р-н), потым у Жыбуртоўшчыну (цяпер Дзятлаўскі р-н). Яму было забаронена паступаць на дзяржаўную службу і займацца грамадскай дзейнасцю. Падчас паўстання 1830—31 у арміі генерала Д.Хлапоўскага. Адступаючы, перайшоў прускую мяжу; быў інтэрнаваны. Вызваліўшыся, накіраваўся ў Дрэздэн, а адтуль у 1832 разам з А.Міцкевічам у Парыж. У 1837 скончыў Парыжскую горную школу. У 1838 па кантракце выехаў у Чылі. З 1838 прафесар мінералогіі Горнай школы ў Какімба; з 1846 — Чылійскага ун-та ў Сант’яга; у 1867—83 рэктар ун-та. Упершыню арганізаваў шырокае вывучэнне геалогіі і мінералогіі Чылі; увёў у краіне метрычную сістэму; напісаў падручнікі па фізіцы і мінералогіі. У 1884 наведаў Радзіму. Напісаў успаміны. Нацыянальны герой Чылі; у Сант’яга яму ўстаноўлены помнік. Яго імем названы мінерал дамейкіт, выкапнёвы слімак, фіялка, аманіт чылійскі, населеныя пункты, горны хрыбет, ун-т і нацыянальная бібліятэка ў Сант’яга. У Беларусі ў Мядзведкаўскай і Крупаўскай СШ адкрыты музеі. У Мядзведцы ўстаноўлены бюст і памятны камень, у Крупаве памятны знак.

Тв.: Moje podróże: Pamiętniki wygnańca. T. 1—3. Wroc³aw etc., 1962—1963; Filareci i Filomaci. Poznań, 1872; Мае падарожжы. Мн., 2002.

Літ.: Brzoza J. Ignacy Domeyko: Powieść biograficzna. Katowice, 1961; Szwejcerowa A. Ignacy Domeyko. Warszawa, 1975; Wójcik Z. Ignacy Domeyko. Warszawa; Wroc³aw, 1995; Грицкевич В.П. Геолог, минералог и этнограф Игнатий Домейко // Известия Всесоюзного географического общества. 1981. Т. 113, вып. 5; Клейн Б. «Грандэ Эдукатор» // Неман. 1965, № 6; PSB; ЭГБ, т. 3; АЗБ.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".