Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГРЫШКЕВІЧ Францішак 

ГРЫШКЕВІЧ Францішак

[Франук; крыптанімы: Фр.Гр.; Фр.Г-ч; Фр.Гр-ч; Ф.Г.; Fr.Hr.; 1904 ці 1906, мяст. Сухаволя Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 1946, Мінск, НКДБ], паэт, публіцыст, перакладчык, педагог. У 1926 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Нелегальна перайшоў польска-чэшскую мяжу, паступіў на літаратурны ф-т Карлава ун-та (Прага). Скончыў яго ў 1931 са ступенню доктара філасофіі. Пачаў друкавацца з 1924. Публікаваўся ў газ. «Беларуская крыніца», «Сялянская ніва», час. «Студэнцкая думка», «Родныя гоні», «Іскры Скарыны», «Крыгалом», «Беларускі летапіс», «Przagl¹d Wileński». Перакладаў з чэшскай, нямецкай, сербахарвацкай, украінскай, славенскай моў. У Празе актыўна супрацоўнічаў з час. «Slovanský přehled», рэцэнзаваў у ім мінскія выданні. Вярнуўся ў Вільню. Служыў у польскім войску. Потым быў без працы. Пасля ўступлення савецкіх войск у Вільню супрацоўнічаў з новай уладай; пісаў для газ. «Prawda Wileńska»; у 1940 загадваў бел. школамі Віленскай школьнай акругі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. Удзельнічаў у 2-м Усебеларускім кангрэсе (чэрв. 1944), за што ў ліп. быў арыштаваны ў Вільні, пасля ўступлення туды Чырвонай Арміі. Прывезены ў Мінск, дзе, паводле ўскосных сведчанняў, скончыў жыццё самагубствам.

Тв.: Веснавыя мелодыі. Вільня, 1927.

Літ.: Ліс. А. Літаратура Заходняй Беларусі // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".