Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГОРЫН Павел Восіпавіч 

ГОРЫН Павел Восіпавіч

[сапр.: Каляда; 15.1.1900, мяст. Картуз-Бяроза Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобл. — 5.2.1939, Масква, НКВД], гісторык. Падчас 1-й сусветнай вайны разам з бацькамі ў эвакуацыі ў Ніжагародскай губ. Член РКП(б) з 1918. У 1919 вярнуўся на Радзіму. У 1920 камендант Пружан. У 1921 скончыў Камуністычны ун-т імя Свярдлова ў Маскве; у 1925 Інстытут чырвонай прафесуры. У 1925—30 вучоны сакратар Таварыства гісторыкаў-марксістаў. У 1926—28 член рэдкалегіі час. «Историк-марксист»; у 1927—30 нам. рэдактара час. «Пролетарская революция». У 1929—30 нам. дырэктара Інстытута гісторыі Камуністычнай акадэміі. Старшыня Таварыства палітэмігрантаў Зах. Беларусі (1926—28). У 1931—36 прэзідэнт БелАН, адначасова дырэктар Інстытута гісторыі. З 1936 у Маскве, загадчык кафедры гісторыі СССР МДУ, рэдактар аддзела гісторыі Вялікай Савецкай Энцыклапедыі. Арыштаваны 23.8.1937. Прысуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.4.1938 да расстрэлу. Рэабілітаваны 17.9.1955. Яго імем названа вуліца ў Бярозе. У 2000 на будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі ўстаноўлена памятная шыльда.

Тв.: Пролетариат в 1917 г. в борьбе за власть. М.; Л., 1917; М.Н.Покровский — большевик-историк. Мн., 1933; Нарысы па гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў у 1905 годзе. Мн., 1934 (1 выд. на рус. мове: М., 1925).

Літ.: Сербента В. А., Токараў М. У. Памяці акадэміка АН БССР П.В.Горына // Весці АН БССР. Серыя грам. навук. 1980, № 1; Президент Академии наук академик П.О.Горин: выступления и статьи, посвященные 100-летию со дня рождения. Мн., 2001; Возвращенные имена; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".