Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГОЛЬЦ-МІЛЕР Іван Іванавіч 

ГОЛЬЦ-МІЛЕР Іван Іванавіч

[27.11(9.12).1842, мяст. Іаганішкелі Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Янішкеліс, Літва — 5(17).8.1871, Арол, Расія], паэт, тэатральны крытык, перакладчык, рэвалюцыянер-дэмакрат. У 1859 скончыў Мінскую гімназію і ў 1860 паступіў на юрыдычны ф-т Маскоўскага ун-та. 26.8.1861 як удзельнік рэвалюцыйнага гуртка П.Заічнеўскага арыштаваны за друкаванне і распаўсюджванне нелегальнай літаратуры. Адмаўляў свой удзел у рэвалюцыйнай рабоце. Пасля 2 гадоў зняволення ў турме пераведзены ў «дом ўціхамірвання». Пасля вызвалення ў ліп. 1863 вярнуўся ў Мінск, адкуль неўзабаве быў высланы ў Карсун Сімбірскай губ. У 1865 па хадайніцтве бацькі залічаны ў Адэскі ун-т, але ў 1866 выключаны. У 1867 вярнуўся ў Мінск і да 1869 жыў тут пад наглядам паліцыі. Вандраваў па Расіі, праследаваўся паліцыяй. Памёр у Арле ад сухотаў. Друкаваўся ў час. «Современник», «Отечественные записки», «Русское слово», «Вестник Европы», «Модный магазин». Апублікаваў пераклады з Гейнэ, Барб’е, Байрана і інш. З-за перашкодаў цэнзуры М.Някрасаў не здолеў выдаць яго вершы. Напісаны Г.-М. у 1864 верш «Слу-шай!» быў пакладзены на музыку П.Сакальскім і стаў папулярнай песняй.

Тв.: Поэт-революционер И. И. Гольц-Миллер / Сост. Б. Козьмин, Г. Лелевич. М., 1930.

Літ.: Гаврилов Н. Забытый революционный поэт // Каторга и ссылка. 1929, № 12; Корнеев А. В. Поэт революции. И. И. Гольц-Миллер // Известия АН СССР. Серия лит. и яз. 1978. Т. 37, № 6; Бас І. «…Не памерла слова яго» // Бас І. Падарожжа ў літаратурнае мінулае. Мн., 1971; Кісялёў Г. В. Яго помніць Мінск // Кісялёў Г. В. Героі і музы. Мн., 1982; ЭГБ, т. 3; АЗБ.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".