Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ГОЛАСАЎ Уладзімір Сяргеевіч
[12.7.1913, мяст. Ілья Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — пасля 1944, ГУЛАГ], праваслаўны святар. Паходзіў з сям’і праваслаўнага святара. У 1931 скончыў Віленскую духоўную праваслаўную семінарыю. Прадоўжыў вучобу на багаслоўскім ф-це Варшаўскага ун-та, які скончыў у 1935 са ступенню магістра багаслоўя. 17.5.1934 рукапаложаны ў сан святара. Пачаў служыць у в. Ятвеску Шчучынскага пав. 25.9.1935 пераведзены ў Маладзечна. Служыў нам. настаяцеля ў праваслаўным прыходзе ў Радашковічах. Удзельнічаў у беларусізацыі праваслаўнай царквы. У 1944 арыштаваны органамі НКВД. Памёр у лагеры.
Літ.: Гарбінскі БРД; За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Лёндан, 1960.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.