Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГЛАСКО Восіп 

ГЛАСКО Восіп

[H³asko Józef; 1856, маёнтак Пераселянцы Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. — 14.7.1934, Варшава], паліт. дзеяч, журналіст. Скончыў гімназію ў Варшаве. У 1876 паступіў у медыка-хірургічную акадэмію ў Пецярбургу. У снеж. 1878 за ўдзел у студэнцкіх выступленнях арыштаваны. Паўторна арыштаваны 15.4.1879 у сувязі з паездкамі да рэвалюцыянераў у Полацк і Варшаву. У зняволенні знаходзіўся 4 месяцы; вызвалены пад нагляд паліцыі. Удзельнічаў у стварэнні Польскай сацыялістычнай арганізацыі ў Пецярбургу, быў яе прадстаўніком у «Народнай волі». Зноў арыштаваны 12.4.1881, высланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір (Енісейск). Пасля вызвалення жыў у Варшаве (1888—93), супрацоўнічаў у тыднёвіку «G³os». Паступова далучыўся да польскіх нацыянал-дэмакратаў (эндэкаў). Адзін з арганізатараў патрыятычнай маніфестацыі ў Варшаве 17.4.1894. У выніку, 20.8.1894 на яго кватэры ў Варшаве, а на наступны дзень у родным маёнтку праведзены вобыскі, знойдзена шмат нелегальнай літаратуры. Г. зняволілі ў Варшаўскай цытадэлі. Асудзілі на 5 гадоў ссылкі ў Валагодскую губ. (Сольвычагодск). У 1895 тэрмін ссылкі скарочаны да 2 гадоў. З вер. 1897 жыў у Смаленску, з сак. 1899—1902 у родным маёнтку пад наглядам паліцыі. Пасля жыў у Львове, дзе займаўся журналістыкай. У 1906 у Вільні рэдагаваў час. «Dziennik Wileński». У 1915 (перад уваходам нямецкіх войск) выехаў у Мінск, потым у Петраград. Браў удзел у выданні тыднёвіка эндэкаў «Sprawa polska». У Маскве заснаваў тыднёвік «Gazeta polska». З 1918 жыў у Варшаве, потым у Міляноўцы каля Варшавы. Супрацоўнічаў з выданнем «Gazeta Warszawska»; узначальваў аб’яднанне варшаўскіх журналістаў.

Літ.: Черепица В. Истоки: (Очерки из истории русско-белорусско-польских революционных и культурных связей ХІХ — начала ХХ веков). Гродно, 1991; Яжборовская И. С., Бухарин Н. И. У истоков польского социалистического движения. М., 1976; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".