Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГЕЛЬФАНД Хаім Янкель Шыманавіч 

ГЕЛЬФАНД Хаім Янкель Шыманавіч

[псеўданім: А.І.Літвак; 1877, Слуцк — 1932, ЗША], паліт. дзеяч, публіцыст. Адзін з кіраўнікоў Бунда, з 1905 член ЦК. Аўтар кніг па паліт. і ідэалагічных праблемах яўрэйскага сацыялістычнага руху. Неаднаразова арыштоўваўся за паліт. дзейнасць. У 1896 сасланы ў Якуцію, дзе знаходзіўся да 1902. Жыў у Пецярбургу. У 1915 выехаў у ЗША, дзе быў прадстаўніком Бунда. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. Адмоўна ўспрыняў Кастрычніцкую рэвалюцыю. На ХІ канферэнцыі Бунда ў 1919 у Мінску ўзначаліў сацыял-дэмакратычнае крыло. У 1921 арыштаваны ЧК. Пасля вызвалення нейкі час жыў у Вільні. У 1925 канчаткова пераехаў у ЗША.

Тв.: Мелкобуржуазный социализм на еврейской почве (Критика «теории» социалистов-сионистов). СПб., 1906; Поалей сионизм: Новое течение в русском еврействе — рабочий сионизм: Критический очерк. СПб., 1907.

Літ.: БЭ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".