Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГЕЛЬТМАН Стафан Лявонавіч 

ГЕЛЬТМАН Стафан Лявонавіч

[4.10.1886, Замосце Люблінскага ваяв., Польшча — 20.9.1937, Масква, НКВД], рэдактар, гісторык, выдавец. У 1903—05 рэдактар час. «G³os». У 1912 скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве. З 1915 у Мінску. Адзін з арганізатараў Польскага сацыялістычнага аб’яднання (ПСА), у 1917—18 старшыня праўлення яго мінскай групы. Заснавальнік і рэдактар органа ПСА «Prawda». У 1917 член Мінскай гарадской думы. Са снеж. 1917 камісар Зах. вобласці і фронту па польскіх справах. Пасля акупацыі Мінска нямецкімі войскамі арыштаваны і 9 месяцаў знаходзіўся ў зняволенні. У 1919 нам. наркама земляробства Літоўска-Беларускай ССР. У 1920—23 на розных дзяржаўных і партыйных пасадах; адначасова ўзначальваў выдавецкі кааператыў «Трыбуна». У 1924—25 наркам земляробства, старшыня Дзяржплана, нам. старшыні Саўнаркама БССР. З 1925 рэктар і загадчык кафедры эканомікі і палітыкі Камуністычнага ун-та Беларусі. З 1927 адначасова загадчык польскага сектара Інбелкульта. Займаўся гісторыяй сялянскага пытання і ўдзелам палякаў Беларусі ў рэвалюцыі; апублікаваў на гэтыя тэмы кнігі. У 1930-х г. у Маскве; працаваў у Наркаматах земляробства і зернесаўгасаў СССР. Арыштаваны ў ноч з 4 на 5.4.1937. Прысуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.9.1937 да расстрэлу. Рэабілітаваны 31.3.1956.

Тв.: Ch³opskie partactwo czy gospodarka spo³eczna. Sprawa rolna podczas rewolucji. Mn., 1920; Nacjonalizacja ziemi na Bia³ej Rusi. Mn., 1921; Robotnik polski w rewolucji październikowej na Bia³orusi. Mn., 1927.

Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".