Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ГЕДРОЙЦЬ Міхал Ян Генрык
[Giedroyć; нар. 25.1.1929, б. маёнтак Лобзаў Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.], гісторык. У 1940 разам з сям’ёй дэпартаваны савецкімі ўладамі ў Сібір. У 1942 з польскай арміяй генерала У.Андэрса эвакуіраваўся ў Іран. З 1947 у Англіі. У 1951 скончыў Лонданскі ун-т. Даследуе гісторыю ВКЛ, найперш 13—14 ст. Аўтар прац пра ўвядзенне хрысціянства ў Беларусі і Літве, Крэўскую унію 1385, каментарыяў да англійскага перакладу «Хронікі Быхаўца».
Тв.: The Arrival of Christianity Lithuania… // Oxford Slavonic Papers. 1985—1989. Vol. 18, 20, 22.
Літ.: ЭГБ, т. 2.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.