Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГВАЗДОЎ Мікола 

ГВАЗДОЎ Мікола

[Мікалай Васілевіч; крыптанім: М.Г-ў; 1.6.1916, Полацк — 1938 (?), УхтпечЛАГ (?), Комі], паэт. Нарадзіўся ў сям’і служачых. Па нейкіх прычынах дзяцінства правёў у дзіцячым доме. Пісаць вершы пачаў у 13 гадоў, калі жыў у Віцебску. Знаходзіўся пад моцным уплывам паэзіі С.Ясеніна, У.Маякоўскага, А.Блока. Першы верш «Рабочы-прызыўнік» апублікаваны ў 1932 у газ. «Віцебскі пралетарый». Друкаваўся ў газ. «ЛіМ», «Звязда», час. «Работніца і калгасніца Беларусі». У 1933 паступіў на літаратурны ф-т МВПІ. У 1935, адчуваючы небяспеку, перавёўся на завочнае аддзяленне і паехаў працаваць настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Чэрыкаве, але хутка быў звольнены. Адной з прычын было ягонае «зневажэнне ў вачах вучняў правадыроў партыі». Пераехаў у Мсціслаў, потым у Мінск. Арыштаваны 13.3.1936 на кватэры яго сябра крытыка Пятра Хатулёва. Асуджаны на 5 гадоў лагераў. Накіраваны ў Чыб’ю (УхтпечЛАГ), дзе, верагодна, і загінуў.

Кр.: НАРБ, ІКР.

Літ.: БП, т. 6.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".