Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГАЎРЫЛІК Язэп Емяльянавіч 

ГАЎРЫЛІК Язэп Емяльянавіч

[25.3(6.4).1893, в. Калодчына Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 8.12.1937, Салаўкі, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч, педагог, мемуарыст. У 1914 скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю. Браў удзел у заснаванні ў 1922 Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны. З 1925 член БСРГ. У маі 1930 без яго згоды залічаны ў КПЗБ. У 1928 абраны дэпутатам польскага сейма. Старшыня арганізацыі «Змаганне». Арыштаваны дэфензівай у жн. 1930 і асуджаны на 9,5 года зняволення. З вер. 1932 у выніку абмену палітзняволенымі ў Мінску. Працаваў у Народным камісарыяце асветы БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 1.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 паводле пастановы судовай калегіі АДПУ прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі ссылкі. Накіраваны на Салаўкі і на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. 21.11.1937 «тройкай» НКВД па Ленінградскай вобл. прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16.8.1956.

Літ.: Годы испытаний и мужества. Мн., 1973; Муха-Мухновский Г. М. Пути-дороги. Мн., 1973; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".