Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГАРТНЫ Цішка 

ГАРТНЫ Цішка

[сапр.: Жылуновіч Зміцер Хведаравіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Авадзень; Авадзён; Аглядальнік; В.Аса; Беларус; Беларус-Камуніст; Бэйгар; Вар; П.Вартавы; Паўлюк Вартавы; Васа; Сымон Гляк; Габрусь Друк; Сымон Друк; Зета; Зміжыла; Зміцер; Знаёмы; Змітро Капылянін; Янка Кліч; Коммунист Беларус; Мешчанін; Мінчанін; Цішка Г.; Мужык; С.Смык; Я.Смык; Стары С-Д; Твой сын Змітро; Чырвонь; Язэп Чырвонь; Шулятнік; А.; Ц.Г.; Д.Ж.; З.Ж.; У.Ж.; Ул.Ж.; Д.Ж-ч; З.Ж-ч; Я.К-іч і інш.; 23.10(4.11).1887, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер г. Капыль Мінскай вобл. — 11.4.1937, Магілёў, псіхлячэбніца], пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне, на заводзе ў Пецярбургу. Друкавацца пачаў з 1908 у газ. «Наша ніва». Першая кніга «Pieśni» выйшла ў 1913. У 1918 сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай бел. бальшавіцкай газ. «Дзянніца». З кастр. 1918 у РКП(б). З 1.1. па 3.2.1919 старшыня Часовага ўрада Савецкай Беларусі. Потым палітработнік Чырвонай Арміі. У 1921 у Берліне наладзіў выданне бел. кніг. Пасля вяртання ў Мінск рэдактар газ. «Савецкая Беларусь», ініцыятар стварэння літ. аб’яднання і час. «Полымя», узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў нам. наркама асветы БССР, у Інстытуце гісторыі БелАН. Акадэмік БелАН з 1928. Выключаны з ВКП(б) 16.1.1931 з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі». Арыштаваны 15.11.1936. 7.4.1937 пераведзены ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках — скончыў жыццё самагубствам). Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. На выяўленым месцы пахавання 11.4.1989 устаноўлены помнік. Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15.10.1955. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10.9.1987. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Капылі.

Тв.: Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1929—1932; Зб. тв: У 4 т. Мн., 1987—1989. т. 1—3; Вершы. Мн., 1967; Насустрач сонцу: Выбр. апавяданні. Мн., 1978.

Літ.: Клачко А.М. Цішка Гартны: (Крытычна-біяграфічны нарыс). Мн., 1961; Ялугін Э. Без эпітафіі: Дакументальная аповесць. Мн., 1989; Успаміны пра Цішку Гартнага. Мн., 1984; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3; Возвращенные имена.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".