Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГАРОДНЯ Алесь 

ГАРОДНЯ Алесь

[сапр.: Функ Аляксандр Эраставіч; іншыя псеўданімы: Ф.Гарадзенскі; Ян Дораг; Яндораг; А.Падбярэзкі; 8.1.1899, Перм, Расія — 12.9.1944, ГУЛАГ], празаік, крытык, рэдактар. Паходзіў з нямецкай сям’і, якая мела маёнткі на Пружаншчыне. У 1917 прыехаў з Фінляндыі ў Маскву, дзе стаў членам мясцовай арганізацыі БСГ. Працаваў тэхнічным рэдактарам час. «Чырвоная Беларусь». Друкавацца пачаў у 1925. Сябра «Літаратурнай камуны». У літаратуры 1920-х г. у асноўным вядомы як крытык, стаяў на пазіцыях ваяўнічага вульгарнага сацыялагізму. Апалагет пралетарскай класавай культуры. Арыштаваны па абвінавачанні ў нацыянал-дэмакратызме 3.11.1930; у зняволенні да 1934. Зноў арыштаваны 30.11.1935. Ужо ў высылцы ў Самаркандскай вобл. Узбекістана 19.12.1942 прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі пазбаўлення волі. Памёр у зняволенні.

Тв.: На крэсах: Аповесць. Мн., 1927; Варта на Рэйне: Аповесць. Мн., 1930.

Літ.: Мікуліч Б. Пра аповесці Гародні // Літ. дадатак да газ. «Савецкая Беларусь». 1928, 28 жн.; Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: (20 — 30-я гады). Мн., 1975; БП, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".