Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГАРАЎСКІ Вільгельм 

ГАРАЎСКІ Вільгельм

[19.4.1908, Барысаўшчына — 27.8.1937, Мінск, НКВД], празаік. Як адзначаў М.Гарэцкі, «пад уплывам польскага патрыятызму» ў 1921 выехаў у Польшчу. Знаходзіўся там два месяцы. Калі скончыліся грошы, бо працы так і не знайшоў, вярнуўся ў БССР. Трапіў у Інстытут сацыяльнага перавыхавання ў Мінску, адкуль потым уцёк і як беспрытульнік вандраваў па Украіне і Каўказе. У 1922 вярнуўся ў інстытут. Настаўнічаў. Пісаў апавяданні, друкаваўся ў мінскіх і бабруйскіх выданнях. У 1931 браў удзел у Першым усесаюзным з’ездзе польскіх пралетарскіх пісьменнікаў (гл. «Полымя». 1931, № 8). Арыштаваны ў пачатку 1937. Расстраляны.

Літ.: Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1992; Маракоў Л. Вынішчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускіх літаратараў // ЛіМ. 1999, 10 снеж.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".