Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГАНЧАРЫК Міхаіл Мікалаевіч 

ГАНЧАРЫК Міхаіл Мікалаевіч

[псеўданімы і крыптанімы: Ландыш; М.Ландыш; Лясун; М.Г. Лясун; Я.Сявец; Якім Сявец; Г.М.; М.Г-к; М.Г.; 12(24).11.1899, в. Кляннік Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 11.4.1986, Мінск], вучоны-біёлаг, пісьменнік. У 1914 скончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. Першыя вершы апублікаваны ў 1914 у газ. «Наша ніва». У 1917—24 вучыўся ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце, дзе ўзначальваў Беларускую секцыю студэнтаў. У 1925—28 кіраўнік Аршанскай філіі «Маладняка». Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі. Друкаваўся ў газ. «Вольная Беларусь», «Беларусь», час. «Аршанскі маладняк», «Рунь», «Зоркі». У 1924—29 працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА). З 1929 працаваў у Інстытуце біялогіі БелАН, з 1931 нам. дырэктара, в.а. дырэктара. Арыштаваны 14.9.1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 9.1.1934 прыгавораны да 10 гадоў лагераў; накіраваны на будоўлю Байкала-Амурскай магістралі. Пасля вызвалення з 1947 старшы навуковы супрацоўнік Арлоўскай доследнай станцыі. Арыштаваны 15.2.1949 УДБ па Арлоўскай вобл. Пастановай Асобай нарады ад 18.5.1949 высланы на пасяленне ў Краснаярскі край. У 1949—56 працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, дырэктарам Ігарскай доследнай станцыі Інстытута сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы. Знаходзячыся ў высылцы, распрацаваў асновы палярнага земляробства. Вызвалены ў ліп. 1954. Рэабілітаваны 18.4.1956. З 1956 у БСГА, з 1958 старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР, у 1961—86 загадчык аддзела, дырэктар, загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. З 1960 доктар біялагічных навук, прафесар; з 1969 член-карэспандэнт АН БССР; з 1972 заслужаны дзеяч навукі БССР. Аўтар шматлікіх навуковых прац па фізіялогіі і біялогіі раслін. Аўтар кнігі пра прэзідэнта АН БССР В.Купрэвіча «Рэвалюцыянер, арганізатар, вучоны» (1981). Апошнія гады працаваў над кнігай мемуараў, якія не паспеў скончыць. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Тв.: Фізіялогія і біяхімія бульбы. Мн., 1979 (разам з А.Вечарам); Праз гады і дзесяцігоддзі: [Успаміны] // ЛіМ. 1981, 21 жн.

Літ.: Вечер А.С., Смоляк Л.П., Иванченко В.М. М.Н.Гончарик // Весці АН БССР. Серыя біялаг. н. 1969, № 6; Возвращенные имена; БП, т. 2; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".