Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ГАЛЮН Сяргей Фёдаравіч
[1866, Санкт-Пецярбург — пасля 1917], рэвалюцыянер, публіцыст. У 1891 скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу. З канца 1891 урач у Гродзенскім ваенным шпіталі. Праводзіў дабрачынную дзейнасць: адзін з арганізатараў нядзельнай школы, народнай бібліятэкі; бясплатны доктар мясцовага прытулку. З 1892 член, з 1893 кіраўнік Гродзенскага рэвалюцыйнага гуртка. З марксісцкіх пазіцый крытыкаваў ідэалогію і тактыку «Народнай волі». Арыштаваны 26.6.1894; выключаны з ваеннага ведамства 18.10.1895; на 3 гады высланы ў Архангельскую губ. Паводле адных звестак уцёк з ссылкі і да канца 1900 жыў за мяжой, паводле іншых — адбыў тэрмін ссылкі да канца. З 1901 працаваў урачом у Варонежскай, Цвярской і Пецярбургскай губ. Пасля 1917 звесткі адсутнічаюць.
Літ.: Бич М.О. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии. Мн., 1973; ЭГБ, т. 2.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.