Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГАЛАДЗЕД Мікалай Мацвеевіч 

ГАЛАДЗЕД Мікалай Мацвеевіч

[9(21).5.1894, с. Стары Крывец Навазыбкаўскага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Навазыбкаўскі р-н Бранскай вобл., Расія — 21.6.1937, Мінск, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч, публіцыст. Скончыў рабфак Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У 1-ю сусветную вайну ў царскай арміі. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны ў Расіі. З 1918 у ВКП(б). У 1918—21 на адміністрацыйнай рабоце ў Навазыбкаўскім пав. У 1921—24 старшыня выканкама Горацкага Савета. З 12.12.1925 2-і сакратар ЦК КП(б)Б; з 7.5.1927 да 30.5.1937 старшыня СНК БССР. Арыштаваны 14.6.1937 у Маскве; накіраваны ў Мінск, дзе ў час допыту ў будынку НКВД выкінуўся з акна 5-га паверха. Рэабілітаваны ў 1956. Яго імем названы вуліца і праезд у Мінску.

Літ.: Якутов В.Д. Н.М. Голодед: Страницы биографии. Мн., 1981; Страницы истории Компартии Белоруссии: суждения, аргументы, факты. Мн., 1990; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".