Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » ГАВАРУШКА Яфім Максімавіч 

ГАВАРУШКА Яфім Максімавіч

[крыптанім: Я.Г.; 15.10.1911, в. Востраў Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 3.6.1992, Смалявічы Мінскай вобл.], празаік, публіцыст, педагог. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 скончыў МВПІ. Выкладаў бел. мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9.12.1936. Асуджаны 2.10.1937 на 6 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў. Пасля вызвалення вярнуўся ў Смалявічы. Рэабілітаваны ў 1955. Працаваў настаўнікам і дырэктарам дзіцячага дома. Уклаў кнігу рэпрэсаванага акадэміка І.Замоціна «Творы» (Мн., 1991). У апошнія гады жыцця складаў анталогію паэзіі рэпрэсаваных паэтаў «Песня падуладных». Пахаваны ў Смалявічах.

Тв.: Калецтва: Апавяданне // Узвышша. 1930, № 6; На дороге // Советская Отчизна. 1959, № 6; Колас і Замоцін // Маладосць. 1982, № 11.

Літ.: БП, т. 6.


Падтрымка праекта: На сайте https://krasnoyarsk.siriustekstil.ru/katalog/polotenca/ вы можете купить полотенца оптом.
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".