Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ВАЎЖЭЦКІ Тамаш
[7.3.1753, маёнтак Мейшты Браслаўскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 5.8.1816, Відзы Лоўчынскія Браслаўскага пав.], адзін з кіраўнікоў паўстання 1794. Вучыўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага пав. на Чатырохгадовым сейме Рэчы Паспалітай 1788—92, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцці канстытуцыі. У пачатку паўстання 1794 дзейнічаў у чыне генерала ў Браслаўскім пав., потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Брэстам. Пасля паланення Т.Касцюшкі ўзначаліў усё паўстанне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зняволенні. Пасля ўступлення на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. З цягам часу змяніў сваю арыентацыю на прарасійскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сенатара, ваяводы і міністра юстыцыі. Памяць пра В. ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Літ.: Szyndler Bart³omiej. Tomasz Wawrzecki: Ostatni naczelnik powstania Kościuszkowskiego. Warszawa. 1976.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.