Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ВАСІЛЕВІЧ Язэп Ігнатавіч
[4(16).9.1870, мяст. Крывічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 1934, Башкірыя], грамадска-паліт. дзеяч, педагог, археолаг, публіцыст. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі, Маскоўскім археалагічным інстытуце (скончыў у 1914), Маскоўскім юрыдычным інстытуце (1914—17). У 1917 стаў адным з лідэраў Беларускай народнай грамады. Адзін са стваральнікаў і ў 1917—19 дырэктар Будслаўскай беларускай гімназіі. У 1919—20 жыў у Маскве. У жн. 1920 вярнуўся ў Будслаў, да кастр. быў дырэктарам школы. З 1921 дырэктар МБПТ. Адначасова выкладаў у БДУ археалогію. У 1924 перасяліўся ў Віцебск і стаў дырэктарам культурна-гістарычнага музея. Браў удзел у падрыхтоўцы і скліканні Першага з’езда даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі. Арыштаваны ДПУ БССР 1.8.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 высланы ва Уфу (Башкірыя), дзе і памёр. Рэабілітаваны.
Тв.: Віцебскі дзяржаўны культурна-гістарычны музей // Віцебшчына. Т. 2. Віцебск, 1928.
Літ.: Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 гг. Мн., 1992; ЭГБ, т. 2.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.