Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ВАЛЬКОВІЧ Аляксандр Іванавіч
[21.4(3.5). 1892, Мінск (?) — 4.11.1937, Мінск, НКВД], грамадска-паліт. дзеяч. У 1914—15 працаваў у Віленскім аддзяленні Дзяржаўнага зямельнага банка. У пачатку 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Тамбове. З вер. 1915 у арміі, у 1916 скончыў школу прапаршчыкаў (Горы). Член БПС-Р. З 1918 у Мінску. Прадстаўнік БНР пры ўрадзе Грузіі, міністр фінансаў БНР. У час польскай акупацыі Беларусі 1919—20 арыштоўваўся, уцёк за мяжу. У снеж. 1925 вярнуўся ў Мінск. Працаваў інспектарам у Наркамаце фінансаў. У выніку чысткі апарату Наркамфіна ў сак. 1930 пазбаўлены работы. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Белябей (Башкірыя). 25.5.1937 арыштаваны НКУС Башкірскай АССР па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Польскай вайсковай арганізацыі». 28.10.1937 «двойкай» (наркам унутраных спраў і пракурор СССР) прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10.6.1988.
Літ.: ЭГБ, т. 2.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.