Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » ВАЛІЦКІ Аляксандр
[псеўданімы і крыптанімы: Місьцюк; Міншчук; Miściuk; Nowogrodzianin; Nowogrodzianin W.M.; Pauza Symforjan; W.; Z.; Żeleźniak; Alexander Żeleźniak; 27.1(8.2).1826, Вільня — 13.6.1893, Варшава], літаратар, музычны крытык, выдавец. Скончыў Слуцкую гімназію, філалагічны ф-т Харкаўскага ун-та. Вучыўся музыцы ў Слуцку і Вільні (скрыпка і фартэпіяна). У 1858—62 дасылаў музычныя агляды і рэцэнзіі ў варшаўскі час. «Ruch muzyczny». У 1863 заснаваў у Мінску кнігарню, вакол якой утварыўся літаратурны клуб. У 1863 за ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях сасланы ў Тамбоў. Кнігарню В. прыняла яго сястра Соф’я Савіцкая. З 1868 жыў у Варшаве, быў журналістам і выдаўцом. У 1890—93 быў захавальнікам бібліятэкі і архіва Радзівілаў у Нясвіжы. Сябраваў з С.Манюшкам, В.Дуніным-Марцінкевічам, А.Кіркорам, Я.Лучынам (дапамагаў яму выдаваць свае творы). Пісаў на польскай, а паводле ўспамінаў Р.Зямкевіча, і на бел. мове (гэтыя творы не знойдзены).
Тв.: Stanis³aw Moniuszko. Warszawa, 1873.
Літ.: S³ownik muzyków polskich. T. 2. Kraków, 1967; S³ownik pracowników ksi¹¿ki polskiej. Warszawa—Łódź, 1972; ЭГБ, т. 2; АЗБ.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.