Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » БЯГАНСКАЯ Ядвіга Іосіфаўна
[псеўданім: Ядвіга Рута; 16(29).2.1908, Верхне-Удзінск, цяпер Улан-Удэ — 3.4.1992, Мінск], празаік, перакладчыца. Нарадзілася ў сям’і бел. перасяленцаў у Сібір, якія вярнуліся на Беларусь у 1922. З 1924 у Мінску. У 1924 паступіла на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ, якое скончыла ў 1930. Настаўнічала. Пачала публікаваць вершы з 1926. У 1937 былі арыштаваны яе муж паэт А.Сак і бацька Іосіф Вікенцевіч (абодвух расстралялі). 6.11.1937 арыштавана і сама Б. і 4.1.1938 асуджана на 10 гадоў лагераў; адпраўлена на Калыму. Вызвалена 6.11.1947. У пачатку 1948 узяла шлюб з мастаком М.Леберфарбам, жыла на Чукотцы. У 1948 ёй дазволілі вярнуцца на Беларусь. Да 1955 жыла ў Рэчыцы. Рэабілітавана ў 1954. Пасля рэабілітацыі першага мужа ў 1955 пераехала з сям’ёй у Мінск. У 1956—63 працавала рэдактарам на Беларускім радыё. З 1963 на пенсіі. З 1953 пачала выступаць як празаік. Перакладала з польскай і славацкай моў. Член СП СССР з 1957.
Тв.: Далёка на Поўначы. Мн., 1954; Нечаканая сустрэча: Аповесці і апавяданні. Мн., 1978; Сланечнікі: Апавяданні. Мн., 1980; Ля самага сіняга мора: Аповесці і апавяданні. Мн., 1982; Сонцу і ветру насустрач: Аповесці і апавяданні. Мн., 1988.
Літ.: Агняцвет Э. Слова пра сяброўку // ЛіМ. 1968, 27 лют.; Васілеўская Г. Вытокі творчасці // Работніца і сялянка. 1978, № 2; БП, т. 1.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.