Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том I » БЫЛІНА Янка
[сапр.: Семашкевіч Янка; псеўданім: Ядловец; крыптанімы: Я.Б.; J.B.; 1883, в. Лакцяны Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл. — 18.2.1956, мяст. Мар’янава, Польшча], рыма-каталіцкі святар, паэт, драматург. У 1907 скончыў Віленскую духоўную семінарыю. У гэтым жа годзе пасвечаны ў святары. Служыў у касцёлах на Слонімшчыне, Вілейшчыне, Ашмяншчыне, Віленшчыне, Беласточчыне. За ўжыванне бел. мовы ў казаннях праследаваўся польскімі ўладамі. Пачаў друкавацца з 1917 (газ. «Гоман»). Публікаваўся ў перыядычных выданнях Зах. Беларусі, у тым ліку ў рэлігійных («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»), сатырычных (час. «Авадзень» і «Маланка»), дзіцячым (час. «Пралескі», пад псеўд. Ядловец). Патрыятычныя і гумарыстычныя творы Б. выкарыстоўваліся аматарскімі калектывамі ў Зах. Беларусі. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў канцы вер. 1939 (?). Апошнія гады жыцця правёў на Беласточчыне.
Тв.: Na pryzbie. Wilnia, 1918 (2-е выд.: 1924); Wybar staršyni: Wiaskowaja trahikamedyja u 3-ch dziejach z časou carskich. Wilnia, 1926 (2-е выданне: Выбар старшыні. Вільня, 1938); Daroha kryža. Wilnia, 1930; Na pokuci: Bajki i roznyja wieršy. Wilnia, 1934.
Літ.: Гарэцкі М. Быліна Я. // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1992; БП, т. 1; Гарбінскі БРД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.