Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том I  » БУРДЗЕЙКА Андрэй Вікенцевіч 

БУРДЗЕЙКА Андрэй Вікенцевіч

[8(20).6.1899, Мінск — 1941 ?], гісторык. У 1925 скончыў БДУ. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музеі. Вывучаў Статуты ВКЛ. Даказаў існаванне прыгонніцтва ў ВКЛ. Упершыню ў бел. гістарыяграфіі адзначыў ролю Навагрудка як сталіцы ВКЛ у ХІІІ ст. Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Елабузе (Татарстан). Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Нарыс сацыяльна-эканамічнага жыцця места Навагрудку ў XVI ст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. 1927, № 1; Землеўласнік і земляроб па Літоўскаму статуту 1566 г. // Працы БДУ. 1927, № 14—15; 1928, № 20.

Літ.: Пичета В. Изучение Литовских статутов в новейшей историко-юридической литературе (1918—1940 гг.) // Пичета В. Белоруссия и Литва в XV—XVI в. М., 1961; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".